Забыли пароль?

Введите email или номер телефона и мы вышлем вам временный пароль. Изменить его вы сможете самостоятельно в вашем профиле

Регистрация
Главная
Маршруты

Крэўскімі сцежкамі Першай сусветнай вайны

  • Протяжённость 15 км
  • Время в пути Нет данных
Характеристики
Исторический

Аб’ектам даследавання з’яўляюцца падзеі, помнікі і артэфакты Першай сусветнай вайны, звязаныя з Крэвам і яго ваколіцамі.

Нітка маршрута: Крэўскі замак – Троіцкая царква (касцёл) –Нямецкія бліндажы – Артылерыйская пазіцыя – Нямецкія могілкі ў в.Баруны – Помнік рускім лётчыкам – Нямецкія могілкі ў в.Поўтараўшчына – Крыж з магілы Рускіх салдат – Месца захавання рускіх салдат.

Прапанаваны праект турыстычнага маршрута – кароткая гісторыя падзей Першай сусветнай вайны ў гісторыі Крэва – малавядомага сёння мястэчка ў Гродзенскай вобласці, але з вельмі цікавымі, насычанамі і разнастайнымі падзеямі ў мінулым. Вельмі хочацца, каб ад гэтага мінулага не засталіся адны руіны. Наколькі мы былі б багацейшымі і ў духоўным, ды і матэрыяльным сэнсе (турыстычны бізнес прыносіць нямалы даход), калі б мы бачылі не на старых карцінах і фотаздымках, а, на «ўласныя вочы» усе гэтыя доты і дзоты, надмагільныя пліты і помнікі. Бо беларуская даўніна ні ў чым не саступае еўрапейскай. Неабходна толькі папрацаваць над яе прапагандай і аднаўленнем. Магчыма, і ў гэты раз нас не пачуюць, і яшчэ адзін помнік даўніны «канет в лету». Але як пісаў Уладзімір Караткевіч: «хоць камарыны піск які ніхто не пачуе, але няхай хоць так. Прынамсі, пасля будзе слабое суцяшэнне, што і ты пішчаў, што не трымаў рот на замку, калі трэба было падаць голас».

Контакты: +375 29 639-51-27